«ААТ «МЗКЦ» надае велізарную ўвагу якасці пастаўлянай спажыўцу прадукцыі. Таму яшчэ ў 2000 годзе ўкаранёна і ў 2001 годзе сертыфікавана сістэма кіравання якасцю на адпаведнасць вымогам міжнароднага стандарту ISO 9001 у Нямецкай сістэме TÜV CERT і вымогам СТБ ІСО 9001 у Нацыянальнай сістэме сертыфікацыі Рэспублікі Беларусь.
У 2025 годзе ААТ «МЗКЦ» паспяхова пройдзены чарговы планавы аўдыт пры паўторнай сертыфікацыі сістэмы менеджменту якасці ААТ «МЗКЦ» на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2015 у Нацыянальнай сістэме сертыфікацыі.
Сёння сістэма менеджменту якасці ў адносінах да распрацоўкі, вытворчасці, рэалізацыі і сэрвіснага абслугоўвання колавых транспартных сродкаў агульнага і спецыяльнага прызначэння, а таксама кампанентаў да іх прызнана адпаведнай патрабаванням СТБ ISO 9001-2015.
Найвышэйшае кіраўніцтва бярэ на сябе абавязкі спрыяць забеспячэнню ўстойлівага развіцця сістэмы менеджменту якасці ААТ «МЗКЦ» і падвышэнню яе рэзультатыўнасці ў адпаведнасці з Палітыкай у вобласці якасці».