Аздараўленчы комплекс «Змена» ўтульна размяшчаецца ў лясным масiве недалёка ад ракi Волма ўдалечынi ад прамысловых прадпрыемстваў i шумнай магiстралi. Стан гэтага рэгiёна адпавядае ўсiм санiтарна-экалагiчным нормам.
Адрас: 222224, Мiнская вобласць, Смалявiцкi раён, в. Волма. Каардынаты: 53.900102, 27.924262.
АК «Змена» быў адкрыты ў 1958 годзе. Пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 23.03.2013 г. № 210 АК «Змена» быў перададзены ва ўласнасць ААТ «МЗКЦ». За перыяд 2018–2021 гг. быў зроблены капiтальны рамонт будынкаў з уцяпленнем фасадаў i заменай труб цеплаводазабеспячэння.
Уся тэрыторыя комплексу абгароджана i ахоўваецца, аснашчана сiстэмай вiдэаназiрання.
Пражыванне арганiзавана ў 3 спальных карпусах з безбар'ерным асяроддзем, забяспечаных гарачай вадой ад уласнай кацельнi. На кожным паверсе ёсць прыбiральнi, рукамыйнiцы, нагамыйкi, сушылкi, душ. У пакоях пражывае па 4 чалавекi. У холах ёсць сталы, крэслы, фатэлi, канапы.
На тэрыторыi ёсць дзiцячая гульнявая пляцоўка, спартыўная пляцоўка, медыцынскi пункт, лазневы корпус з душавымi, сталовая на 200 пасадачных месцаў, бiблiятэка, бiльярдная зала, настольны тэнiс. Актавая зала аснашчана сучаснай аўдыё-, вiдэа- i светлавой тэхнiкай. Абуладкавана ўласная лыжная база з iнвентаром.
На тэрыторыi АК «Змена» знаходзiцца артэзiянская свiдравiна.
Аздараўленчы комплекс «Змена» аказвае паслугi па правядзеннi турыстычнага i аздараўленчага адпачынку, масавых спартыўных i культурных мерапрыемстваў, а таксама юбiлеяў, вяселляў, урачыстых мерапрыемстваў, канферэнцый i г. д.
Паважаныя кліенты!
Для набыцця пуцёўкі вам неабходна:
1. Запоўніць заяву
Форма заявы ад фізічнай асобы АК "Змена"
2. Перадаць заяву ў ААТ «МЗКЦ» (аддзел сацыяльнага развіцця) адным са спосабаў:
-
адправіць на электронную пошту shakura_i@mzk.by, shutkina_d@mzkt.by;
-
лістом на адрас: 220021 г.Мінск пр-т. Партызанскі, 150 (аддзел сацыяльнага развіцця);
-
прывезці і падаць знарок (па вышэйпазначаным адрасе).
3. Дачакацца зваротнай сувязі
4. Аплата пуцёўкі
- Праз сістэму АРІП па наступным шляху:
Іншыя плацяжы: сістэма разлік АРІП → турызм і адпачынак → аграсядзібы, базы адпачынку → МЗКЦ → ОК «Змена» → іншыя плацяжы (пры аплаце ўказваць ПІБ дзіцяці і змену на якую ён заязджае). Чэк аб аплаце па АРІП адправіць на электронную пошту shutkina_d@mzkt.by; shakura_i@mzkt.by
разліковы рахунак: BY86AKBB30120000021035200000 ААТ "ААБ Беларусбанк", BIC: AKBBBY2X.
Адрас банка: 220089, г. Мінск пр-т Дзяржынскага, 18
АБК-2, 1 паверх, каса завода.
Час прыёму плацяжоў з 8-30 да 11-00
Звяртаем вашу ўвагу на тое, што аплата ажыццяўляецца на працягу 2-х працоўных дзён з даты, указанай у дагаворы
ПРАВІЛЫ ПРАБЫ ВЫХАВАЛЬНА-АДАВАРЧЫМ ЛАГЕРЫ "ЗМЕНА"
Кантакты:
Начальнік УСОіР
Тэл.: +375-17-330-17-57