АЎТАБЕТОНАПОМПА XCMG XS62 НА ШАСІ VOLAT ПАКАЗАНА НА CTT EXPO-2026 У КРОКУСЕ

АЎТАБЕТОНАПОМПА XCMG XS62 НА ШАСІ VOLAT ПАКАЗАНА НА CTT EXPO-2026 У КРОКУСЕ

З 26 па 29 мая 2026 года ў выставачным цэнтры “Крокус Экспа” праходзіць выстава будаўнічай тэнікі і тэхналогій CTT Expo 2026.

Гэта адно з найбуйнейшых галіновых падзей у Расіі, дзе традыцыйна паказваюць навінкі спецтэхнікі, абсталяванння і рашэнні для інфраструктурных праектаў.

На выставачнай пляцоўцы ўпершыню прадстаўлена абсалютная навінка – аўтабетонапомпа XCMG XS62 на базе шасі МЗКЦ-750003-040 колавай формулай 8х4, якая з’ўляецца вынікам сумеснай працы трох кампаній: ААТ “МЗКЦ” як вырабніка шасі, кампаніі XCMG – найбуйнейшага кітайскага вырабніка будаўнічай тэхнікі – і кампаніі ТАА “ПраБудТэх”, якая ажыццявіла праектаванне і зборку канчатковага вырабу.

Шасі МЗКЦ-750003-040 прызначана для мантажу бетонападаючага абсталявання з вышынёй падачы да 62 метраў, а таксама для іншых надбудоў для будаўнічай сферы.

Па жаданні кліента шасі абсталявана перадпускавым вадкасным падагравальнікам рухавіка, аўтаномным абагравальнікам кабіны, поўнаразмернай сонцаахоўнай шторкай, кандыцыянерам, магнітолай, USB-партамі, спальным месцам, электрапакетам (электрашклопад’ёмнікі, цэнтральны замок і электрарэгуліроўка люстэркаў).

Навінка спалучае ў сабе высокую манеўранасць, трываласць, прадукцыйнасць і эфектыўнасць, усе тыя якасці і характарыстыкі, якія заўсёды запатрабаваны на будпляцоўцы.

Наведвальнікі выставы могуць на ўласныя вочы ацаніць выраб, які ўжо прыцягнуў увагу профільных спецыялістаў.

Фота па тэме

Працаваць у нас