24 апреля 2026
ААТ “МЗКЦ” УМАЦАВАЛА ПАЗІЦЫІ НА НАФТАСЭРВІСНЫМ РЫНКУ, АТРЫМАЎШЫ ЎЗНАГАРОДУ ЗА ЛЕПШАЕ СПЕЦЫЯЛІЗАВАНАЕ ШАСІ НА КАНФЕРЭНЦЫІ Ў МАСКВЕ
21 красавіка 2026 года ААТ “МЗКЦ” паўдзельнічала ў канферэнцыі “Колт’юбінгавыя тэхналогіі, ГРП, унутрысвідравінныя работы. Тэхналагічны суверэнітэт і аперацыйная эфектыўнасць”, якая адбылася ў Маскве. Дадзеная канферэнцыя з’явілася пляцоўкай для прамога дыялогу паміж тэхнічнымі кіраўнікамі кампаній-нетракарыстальнікаў, буйнейшымі нафтасэрвіснымі кампаніямі і вядучымі вырабнікамі абсталявання і камплектуючых.
Праграма канферэнцыі ўключала дыялогі аб стане расійскага рынку ГПКТ і ГРП, бягучых і перспектыўных патрэбах у абсталяванні для колт’юбінга і ГРП, рамонце і мадэрнізацыі замежных флотаў ГРП, сінхранізацыі планаў па выпуску цяжкіх установак ГПКТ (60 т+) і развязанне праблемы тэрмінаў пастаўкі.
Па заканчэнні Пленарнай сесіі адбылася цырымонія ўзнагароджання Беларускіх прадпрыемств, дзе ААТ “МЗКЦ” было адзначана дыпломам за “Лепшае спецыялізаванае шасі для мабільных комплексаў ГРП і колт’юбінга”.
Канферэнцыя адбылася ў фармаце, які спалучае экспертную аналітыку і нефармальныя размовы, што дазволіла ўдзельнікам абмяняцца поглядамі аб рэальным стане рынку і выпрацаваць сумесныя рашэнні для эфектыўнай працы на рынку, а ААТ “МЗКЦ” – прэзентаваць прадуктовую лінейку шасі для нафтагазавага комплексу шырокай прафесійнай аудыторыі канферэнцыі, з першых вуснаў сабраць экспертную галіновую інфармацыю і тэндэнцыі развіцця галіны, сабраць адваротную сувязь па тэхніцы МЗКЦ ад эксплуатуючых арганізацый.