На вытворчай базе кампаніі “МеКаМінафта” ў г. Мегіёне (Ханты-Мансійская аўтаномная акруга – Югра) адбыўся ўрачысты запуск серыйнай вытворчасці першага цалкам айчыннага флоту для гідраўлічнага разрыву пласта (ГРП).
У жніўні 2025 года для партнёраў па праекце “Росфлот” адгружана партыя ўнікальных пяцівосевых поўнапрывадных шасі МЗКЦ-750005-010 (колавая формула 10х10). Ўся тэхніка сваім ходам пераадолела больш за 4000 км і прыбыла на месца мантажу абсталявання, тым самым пацвердзеўшы высокую якасць і надзейнасць зборкі.
Шасі МЗКЦ-750005-010 прызначана для мантажу абсталявання гідраразрыву пласта (ГРП) – ключавой тэхналогіі сучаснай нафтаздабычы. Грузападымальнасць да 42 тон ў спалучэнні з пяцівосевым поўным прывадам забяспечваюць высокую праходнасць на складаных маршрутах ды мабільнасць без абмежаванняў. Важнай канкурэнтнай перавагай з’яўляецца канфігурацыя шасі, якая дазваляе перамяшчацца па дарогах агульнага карыстання без афармлення спецыяльных дазволаў, што крытычна важна пры частай змене аб’ектаў работ.
Па патрабаванні заказчыка шасі ўкамплектаваны двухмеснай суцэльнаметалічнай кабінай з двума спальнымі месцамі. Для зручнасці падчас працяглых рэйсаў прадугледжаны: перадпускавы вадкасны падагравальнік рухавіка, аўтаномны абагравальнік кабіны, кандыцыянер, магнітола, USB-парты, спальнае месца ў кабіне, электрашклопад’ёмнікі, цэнтральны замок і электрарэгуліроўка люстэркаў. Сядзенні кіроўцы і пасажыра – на пнеўмападвесцы, што гарантуе камфорт нават пры шматкіламетровых перагонах паміж аб’ектаў.
Праект “Росфлот” – яскравы ўзор сінэргіі абароннай навукі, нафтасэрвісу і машынабудаўніцтва. Распрацоўку і вытворчасць высокатэхналагічнага абсталявання забяспечыў Маскоўскі інстытут цеплатэхнікі, а прамысловае ўвасабленне інжынерных рашэнняў падтрымаў завод “Р-Фактар”, транспартнай базай для размяшчэння абсталявання паслужылі шасі ААТ “Мінскі завод колавых цягачоў”. Як было адзначана на ўрачыстай цырымоніі, важным звяном у стварэнні флоту стала партнёрства з беларускімі вырабнікамі, што дазволіла забяспечыць надзейную і прыдатную да рамонту базу для працы ў цяжкіх дарожных і кліматычных умовах расійскіх радовішчаў.