ААТ “Мінскі завод колавых цягачоў” прапаноўвае сваім кліентам выгодныя ўмовы набыцця аўтобусаў Неман. Пры падтрымцы ААТ “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь” дзейнічаюць спецыяльныя праграмы льготнага фінансавання ў турыстычнай галіне.
1. Для інвестыцыйных праектаў з патрэбай у крэдыце ў 3 і болей млн. рублёў
Праграма арыентавана на развіццё транспартнай інфраструктуры і сумежных напрамкаў і рэалізуецца непасрэдна праз ААТ “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь”.
✔ Памер працэнтнай стаўкі: 6% гадавых;
✔ Тэрмін крэдыту:
– ад 7 да 15 гадоў – калі сума капітальных затрат (з ПДВ) меньш за 40 млн.;
– ад 15 гадоў – сума капітальных затрат (з ПДВ) 40 млн і больш.
✔ Валюта: беларускія рублі;
✔ Аб’ём дазволенага фінансавання: да 100% капітальных затрат (з ПДВ).
2. Для суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва з колькасцю да 250 чалавек і аб’ёмам выручкі да 35 млн. рублёў
Падтрымка малога і сярэдняга бізнесу ў галіне пасажырскіх перавозак ажыццяўляецца праз банкі-партнёры.
✔ Памер працэнтнай стаўкі: 6,38% гадавых;
✔ Тэрмін крэдыту: да 5 гадоў;
✔ Валюта: беларускія рублі;
✔ Аб’ём дазволенага фінансавання: да 5 млн.
Выбіраючы аўтобусы Неман, кліенты атрымліваюць правераную тэхніку, а праграмы льготнага фінансавання дадаюць упэўненасць у тым, што набыццё праходзіць на самых выгодных з магчымых умоў.