Сэрвiс

Сэрвiс

Тэхнічнае абслугоўванне аўтатэхнікі VOLAT у гарантыйны і паслягарантыйны перыяд праводзіцца мабільнымі выязнымі брыгадамі Цэнтра сэрвіснага абслугоўвання філіяла "Волаттранссэрвіс" на тэрыторыі заказчыка, у месцах эксплуатацыі аўтатэхнікі. Цэнтр сэрвіснага абслугоўвання VOLAT з'яўляецца афіцыйнай сэрвіснай станцыяй Яраслаўскага маторнага завода. Тут можна атрымаць кваліфікаванае тэхнічнае абслугоўванне і рамонт рухавікоў ЯМЗ у гарантыйны і паслягарантыйны перыяды.

Тэхнічнае абслугоўванне ў гарантыйны перыяд праводзіць VOLAT або сертыфікаваны для гэтага віду работ сэрвісны цэнтр. VOLAT забяспечвае магчымасць тэхнічнага і сэрвіснага абслугоўвання ў сертыфікаваных сэрвісных цэнтрах Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Азербайджана.